Наколькі тэрмінова трэба звяртацца да лагапеда?
Як зразумець, што маўленне ў вашага дзіцяці развіваецца нармальна? Наколькі тэрмінова трэба звяртацца да лагапеда? Вы будзеце ведаць адказы на гэтыя пытанні, калі будзеце знаёмыя з усімі этапамі развіцця дзіцячага маўлення
Да канца 1 месяца жыцця здаровае дзіця ўжо рэагуе на зварот да яго: перастае плакаць, засяроджваецца на дарослым, калі да яго звяртаюцца. Пры фізычным напружанні дзіця крэкча, выдае гукі “А”, “Э”.
У 2 месяцы дзіця ўсміхаецца падчас кантактаў. Пачынае крычаць, і у крыку з,яуляюцца розныя інтанацыі.Можа крычаць цярпяліва, агідна, саступаючы, пратэстуючы. Крык можа быць і патрабавальным, заклікальным, капрызным. З’яўляецца так званае “гуленне” – вымаўленне такіх простых гукау, як “А”, “У”, “Ы”, часам у спалучэнні з “Г”або “К”.
3 месяцы. Замест крыку ўсе часцей чуваць хныканне і плач. Дзіця смяецца і павісквае ў адказ на радасны зварот дарослага. Дзіця выдае гукі “Б-У”, “В-І”, “А-А-БМ-БМ”, “БЛЬ”, “У-ГУ”, “БУ” і г.д.
4 месяцы. Гучны смех пры станоўчых эмоцыях, павіскванне на казытанне. Падчас гулення можна пачуць “А-О-У”, “Ю-А-А”. Гуленне становіцца працяглым. Гукі вымаўляюцца пад кантролем слыху. Таму становіцца магчыма сапраўдны дыялог: вы паўтараеце дзіцячыя гукі, дзіця сцішваецца пры гэтым і прыслухоўваецца да вас, а пасля пачынае гуліць яччэ больш гучна і актыўна.
5 месяцаў. Зычныя “п”, “б”, “м”, “т”, “д”, звязваюцца з галоснымі: “ба, га, да, ма, та”. Звязваюцца “а-ма” ці “а-ба”, “а-на”, “а-да”. Не прамаўляюцца асобныя склады кшталту “ма”, толькі “ма-ма” або “ма-ма-ма -ма”. Некаторыя мамы расказваюць пасля, што іх дзіця ўжо з 5-6 месяцаў вымаўляла словы.
6 месяцаў. Дзіця прыслухоўваецца да голасу дарослага, правільна рэагуе на інтанацыю, пазнае знаемыя галасы.
7 месяцаў. Выкарыстоўваюцца розныя галасавыя інтанацыі для прыцягнення ўвагі, лепет усё больш актыўны.
8 месяцаў. Узнікае рэакцыя на незнаёмы твар, дзіця можа заплакаць. Адзін з найважнейшых паказчыкаў нармальнага развіцця маўлення- лепет, паўтарэнне аднолькавых складоў: ба-ба, да-да, па-па. Асвойваюцца гукі: “п, б, м, г, э, а”.
9 месяцаў.Актыўныя кантакты з дапамогай жэстаў, з радасцю гуляе ў ладкі.
10 месяцаў. Ёсць хоць бы адно-два лепетныя словы кшталту ляля, баба. Дзіця паўтарае за дарослым новыя склады.
11 месяцаў. Першыя словы звычайна абазначаюць блізкіх “ма”, “па”, “ба”, а таксама дзеянні і прадметы, якія часта называюць бацькі: “ам”, “ам-ам”, “ав”, “в-ав”, “бі-бі”, “кіс-кіс”, “бай”.
1год. Ва ўжыванні – 3-5лепетных слоў. Аднак сэнс у іх вельмі шырокі. Слова “мама” можа азначаць зварот, і скаргу, і настойлівае ўказанне, просьбу ўзяць на рукі. “Да-да” можа азначаць: “Дай мне хутчэй маю бутэлечку!”
1год 3 месяцы.У моўным запасе да 10 слоў.Дзіця разумее простую інструкцыю без жэсту.”Дай ручку!”, “Дзе тата?”. Знаёмыя словы (лялька, мячык) паказвае на малюнку.
1 год 6 месяцаў. Паказвае адну з частак цела, у моўным запасе каля 20 слоў.
1 год 9 месяцаў.Паказвае тры часткі цела, выкарыстоўвае фразы з двух слоў “Мама дзі”, “Дай ляля”.
2 гады.Паказвае пяць частак цела, слоўнікавы запас 50 слоў. Правільна разумее інструкцыю з двух этапаў “Пайдзі на кухню і прынясі кубак”, будуе сказы з двух слоў “Тата бі-бі”.
2 гады 6 месяцаў. Называе многія часткі цела. Моўны запас вялікі. Кажа пра сябе “Я пайшоў”, “Я сам”, адказвае на пытанне “Як цябе завуць?”, будуе фразы з 3-4 слоў, задае пытанні “Што гэта?”, “Хто гэта?”.
3гады. Аб’ём слоўніка-да 1000 слоў. Простыя сказы з 3-4 слоў. Маўленне зразумелае не толькі блізкім. Дзіця размаўляе з іншымі людзьмі, расказвае пра тое, што адбылося, адказвае на пытанні па сюжэтным малюнку, расказвае знаемую казку, з’яўляецца схільнасць да рыфмавання. Можа вывучыць кароткі верш. Надыходзіць узрост “чамучкі”- пазнання свету.
ЯК ЗАПАДОЗРЫЦЬ ПАРУШЭННІ МАЎЛЕННЯ?
У 4 месяцы дзіця не ўсміхаецца, няма комплексаў ажыўлення.
У 5 месяцаў не прыслухоўваецца да гукаў, музыкі, голасу.
У 7 – не пазнае голас мамы, не рэагуе на інтанацыю, не цікавіцца цацкамі.
У 9 – няма лепету, не паўтараюцца за дарослымі гукі, склады, рухі кшалту “ладкі”.
У 1 год не махае рукой, калі развітаецца, не паказвае на прадметы, не вымаўляе ніводнага слова і не выконвае простыя просьбы “Дай”, “Пакажы”.
У 1 год 6 месяцаў не паказвае і неназывае маму і тату, не будуе вежу з 2-3 кубікаў, не выкарыстоўвае ўказальны жэст, не разумее аднаскладовую інструкцыю.
У 2 гады не карыстаецца 5-10 словамі, не паказвае на фота маму і тату, не выконвае двухскладовую інструкцыю “Пайдзі на кухню і пастаў кубак на стол”.
У 2 гады 6 месяцаў маўленне не зразумелае навакольным, не сфармуляваныя паняцці аб велічыні, форме, колеры прадметаў, дзіця не агучвае сваю гульню і не кантактуе з дзецьмі.
Да 3 гадоў не размаўляе простымі фразамі, не можа назваць сваё імя і прозвішча, расказаць просты верш, не кажа пра сябе “я сам”, не адказвае на пытанні.